Шукаеце сапраўды адметныя i каштоўныя падарункi? Мы ведаем, куды вас накiраваць! Знаёмцеся, пляцоўка пад гучнай назвай Symbal.by. Здаецца, амаль уся Беларусь змясцiлася ва ўтульнай i светлай краме з разнастайнымi беларускiмi скарбамi. Тут вы знойдзеце рэчы, якiя дыхаюць родным каларытам. І пераканаецеся, што беларускае – гэта ні разу не тапорна, але стылёва і крута!
Умовы
Прапануем сертыфiкаты на пакупку рэчаў у краме Symbal.by намiналам ад 20 да 200 рублёў.
Што можна набыць у краме
Часцiнка беларускай душы ёсць у кожнай рэчы, якая прадстаўлена ў Symbal.by, — абiрайце прыемнасцi для сябе i блiзкiх.
- Адзенне i аксэсуары;
- упрыгожваннi i сувенiры;
- посуд i хатнi тэкстыль;
- кнiгi i дыскi;
- вокладкi на дакументы;
- торбы i заплечнiкi;
- забавы i гульнi;
- крафтавая гарбата;
- друкаваны тавары;
- мыла ручного вырабу Karali;
- і шмат чаго іншага.
Пра краму Symbal.by
Symbal.by — гэта пляцоўка, дзе можна набыць рэчы, створаныя беларусамі і па-беларуску: ад крутой цiшоткi з цікавым прынтам да хатняга тэкстылю i разнастайных упрыгожванняў. Усе рэчы вырабленыя найлепшымi беларускiмi майстрамi, якiх натхняюць родная культура, мова i гiсторыя. Запрашаем у сапраўдную скарбнiцу!
Як набыць тавары ў Symbal.by
Вы можаце набыць рэчы як у афiцыйнай краме ў Мінску (пр-т Машэрава, 18), так i аформiць анлайн-замову на сайце. У гэтым выпадку замову можна забраць самастойна ў краме альбо замовіць дастаўку кур’ерам па Мiнску. Symbal.by таксама адпраўляе рэчы па усей Беларусі i за яе межы з дапамогай кур’ераў або проста на аддзяленне «Белпошты».
Чаму варта набываць сертыфiкат у Symbal.by

Вялікі асартымент тавараў: ад дызайнерскай паштоўкi да стылевай вышымайкi.

Толькi адметныя рэчы з нацыянальнай i гiстарычнай сімволікай.

Адпраўка замоў па ўсiм свеце: ад роднай Беларусi да краiн за акiянам.

Магчымы абмен i вяртанне тавараў.
Трэба ведаць
- Дастаўка тавараў па Мінску і прыгарадах бясплатная, калi кошт замовы скаладае не менш за 55 рублёў. У астатнiх выпадках цана дастаўкі складзе ад 5 рублёў да 7 рублёў (у залежнасці ад таго, які спосаб дастаўкі вы абіраеце: кур'ерам або на аддзяленне пошты).
- Дастаўка па Беларусі ажыццяўляецца с дапамогай «Белпошты» і яе кур'ераў на працягу 1–3 працоўных дзён з моманту адпраўкі.
- Адпраўка пасылак у любую кропку свету ажыццяўляецца мінімум тры разы на тыдзень па працоўных днях.
Калi вы ганарыцеся сваiм паходжаннем, паважаеце родную мову i культуру, або шукаеце цiкавы сувенiр для сябра з iншай краiны, запрашаем вас па тэматычныя рэчы ў Symbal.by!
Приятно, что у нас есть такие магазины, очень понравился ассортимент, концепция магазина, а так же спасибо продавцу, который помог в выборе)
спасибо большое, что по достоинству оценили магазин)
----------------------------------------------
С уважением,
команда Surprise.by
Оставьте свой комментарий